
Анна (Варонеская вобласьць)
А́нна — мястэчка ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Аннаўскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 16 438 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Месьціцца каля ракі Біцюг за 100 км на ўсход да Варонежу. У мястэчку працуюць камбінат будаўнічых матэрыялаў, цагляны, сьпіртавы, алейнаэкстракцыйны заводы, камбінат малочных прадуктаў, які ўваходзіць у групу «Вім-Біль-Дан», мясакамбінат, харчкамбінат, элеватар, перапёлчыная гаспадарка, бровар.